Шумчанка загадаў вывесці Макаева з форуму прадпрымальнікаў за заклік да правядзення мітынгу пратэсту
Прадпрымальніка і грамадскага актывіста Аляксандра Макаева вывелі з залы, дзе праходзіць форум індывідуальных прадпрымальнікаў.
Больш за тысячу прадпрымальнікаў сабраліся на антыкрызісны форум у гасцініцы «Беларусь».
У зале бушавалі страсці.
Святлана Калачова з Гомеля ад «імя ўсіх ІП» звярнулася да Лукашэнкі «як да кіраўніка нашай дзяржавы».
«У нашай краіне вялікая праблема, толькі вы можаце яе вырашыць. Мы, індывідуальныя прадпрымальнікі, не можам здзяйсняць ад 1 студзеня сваю дзейнасць. У нас няма магчымасці пераходзіць на новую сістэму. Як можна параўноўваць супермаркеты і індывідуальных прадпрымальнікаў. ІПэшнікі засталіся без сродкаў. Вам няверна чыноўнікі прадстаўляюць інфармацыю. Каму выгадна сутыкаць ваш народ з уладай? Аляксандр Рыгоравіч, умяшайцеся ў сітуацыю. Пачуйце нас, калі ласка», — у канцы выступа Калачова падняла свой беларускі пашпарт.
Прадпрымальнік з Мінска Аляксандр Макаеў прапанаваў дзейнічаць больш рашуча і 18 студзеня правесці мітынг пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. У адказ Анатоль Шумчанка прапанаваў вывесці Макаева з залы, людзі загудзелі ў знак згоды.
Дужыя мужыкі пайшлі гэта выконваць.
«Гэта подла», — сказаў Шумчанка.
Мужчына з залы выгукнуў: «У фае вялікая колькасць правакатараў, якія заклікаюць на вуліцу. Гэта робіцца пад карцінку».
Шумчанка адказвае: «Ну дык няхай яны самі і ідуць». «Гэта правакатары і падонкі», — дабавіў Шумчанка.
Каментары