МУС прапануе лібералізаваць КаАП для аўтамабілістаў. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Раман Мельнік, як паведамляе БелТА.

Ён прапануе «лаяльна рэагаваць на нязначныя парушэнні Правілаў дарожнага руху». Сярод магчымых зменаў — адмена адказнасці за перавышэнне хуткасці руху ад 10 да 20 км/г.

«Гэта будзе спрыяць усталяванню ўзаемаразумення паміж супрацоўнікамі ДАІ і кіроўцамі і ў цэлым знізіць нараканні на працу міліцыі», — сказаў Раман Мельнік.

У выпадку рэалізацыі гэтага новаўвядзення ў населеных пунктах можна будзе ездзіць без штрафа на хуткасці 80 км/г. Такая ж норма дзейнічае ў Расіі. А вось еўрапейскія краіны для бяспекі пешаходаў строга абмяжоўваюць хуткасць перасоўвання ў гарадах — не больш за 50 км/г.

Адмена адказнасці за дробныя парушэнні дазволіць выправіць статыстыку. За 2015 год было зарэгістравана каля 3,8 мільёна правапарушэнняў, з іх за перавышэнне хуткасці — амаль 890 тысяч. Лічба істотна вырасла пасля ўвядзення фотафіксацыі парушэнняў хуткасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?