Сёння, 11 студзеня, былы настаўнік нацыянальнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў падпісаў кантракт з ФК «Мінск».
Пагадненне з новым галоўным трэнерам каманды разлічана на год. У трэнерскі штаб «гараджан» таксама ўвойдуць Андрэй Скорабагацька, Андрэй Разін, а таксама трэнер галкіпераў Ігар Патапаў, які раней працаваў у «Віцебску».