Канадскі святар, прысуджаны ў Паўночнай Карэі да пажыццёвага зняволення ў працоўным лагеры, апісаў першыя тыдні свайго зняволення. Пастар Лім Хён Су сустрэўся з карэспандэнтам тэлеканала Сі-эн-эн у Пхеньянскім гатэлі.

«Я ніколі не быў рабочым, таму мне было складана прывыкнуць да ручной працы, але цяпер я прывык», — сказаў святар. Як распавёў Лім Хён Су, у сваім паўночнакарэйскім лагеры ён так і не ўбачыў іншых зняволеных. Магчыма, ён адзіны зняволены. Яго асноўная задача — выкопваць ямы пад дрэвы ў садзе пры лагеры. Працоўны дзень доўжыцца восем гадзін, шэсць дзён у тыдні — рабочыя.

На інтэрв'ю Лім Хён прыйшоў у турэмнай родзе з нумарам «036» на грудзях. Гаворачы пра злачынствы, у якіх ён абвінавачваецца ў КНДР (сярод іх значыцца спроба звяржэння уладаў краіны), ён прызнае, што «пайшоў супраць уладаў гэтай краіны, супраць яе сістэмы і парадку». На пытанне аб тым, ці з'яўляецца самым сур'ёзным яго злачынствам публічная крытыка паўночнакарэйскага рэжыму, Лім Хён Су адказаў сцвярджальна.

Канадскі пастар карэйскага паходжання Лім Хён Су быў прысуджаны ў Пхеньяне да пажыццёвага зняволення ў сярэдзіне снежня мінулага года. Святара, які ўзначальваў карэйскую прэсвітэранскую царкву ў Таронта, абвінавацілі ў злачынствах супраць дзяржавы.

На думку абвінавачання, Лім Хён Су «садзейнічаў варожай палітыцы Злучаных Штатаў і кансерватыўнага паўднёвакарэйскага рэжыму, якія імкнуцца ізаляваць і задушыць КНДР». Абвінавачванне патрабавала вынясення смяротнага прысуду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?