Камандаванне спецыяльных аперацый ВМС ЗША вырашыла паставіць на ўзбраенне пісталеты Glock 19 замест SIG P226, паведамілі ў канцы мінулага года блогі, прысвечаныя стралковай зброі. 

Glock 19, фота gannett-cdn.com

Glock 19, фота gannett-cdn.com

Пісталеты Glock распрацаваныя і выпускаюцца аўстрыйскай аднайменнай кампаніяй, P226 — стварэнне фірмы SIG Sauer GmbH, якая мае штаб-кватэру ў ЗША, але належыць швейцарскай SAN Swiss Arms AG.

Амерыканскі спецназавец ВМС з SIG P226, фота gannett-cdn.com

Амерыканскі спецназавец ВМС з SIG P226, фота gannett-cdn.com

Адзначаецца, што SIG P226 не маюць ніякіх мінусаў, аднак яны стаялі на ўзбраенні каля 30 год і проста маральна састарэлі. Glock 19 калібру 9 мм маюць лепшы дызайн, меншыя па памерах і па вазе, бо ў канструкцыі выкарыстаны пластык.

Раней на карысць Glock 19 выказалася і Камандаванне спецыяльных аперацый Корпуса Марской пяхоты ЗША. 

Glock 19 мае рулю даўжынёй у 102 мм і меншы па памерах, чым арыгінальная мадэль Glock 17. Аднак пры гэтым пісталет можа выкарыстоўваць магазіны на 10, 15, 17 і 33 патроны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?