Кошт лютаўскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent увечары ў панядзелак апусціўся да самага нізкага ўзроўню з вясны 2004 года.

У ходзе таргоў на лонданскай біржы ICE Futures да 19:10 па маскоўскім часе яе кошт апусціўся да $31,93 за бараль.

Кошт бараля нафты WTI з пастаўкай у лютым на Нью-ёркскай таварнай біржы ўпаў да $31,75 за бараль — упершыню са снежня 2003 года.

Працягнулі зніжэнне і расійскія фондавыя індэксы: індэкс РТС упершыню са снежня 2014 года ўпаў ніжэй за 700 пунктаў.

Расійскі рубель таксама знізіўся ў адносінах да асноўных сусветных валют: у панядзелак увечары долар каштаваў 75,976 рубля, еўра — 82,8 рубля.

Нафта падае на фоне чарговага абвалу на рынку акцый Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?