Найбольш складаная абстаноўка з-за цыклона «Даніэла», які прагназуецца ў Беларусі 12 студзеня, будзе назірацца з 06.00 да 12.00, паведаміла інспектар прапаганды Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Шынгель.

«Ускладненне абстаноўкі чакаецца ўжо ноччу і захаваецца на працягу ўсяго дня — 12 студзеня. Найбольш складаная абстаноўка будзе назірацца з 06.00 да 12.00», — распавяла Наталля Шынгель.

Як паведамлялася, цыклон будзе праходзіць з паўднёвага захаду Еўропы праз цэнтральныя рэгіёны Беларусі на паўночны ўсход Расіі і прынясе працяглыя ападкі (снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом), мяцеліцу, наліпанне мокрага снегу, па ўсходзе чакаецца вецер з парывамі да 18 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?