Авіякампанія LOT адмяніла сённяшнія рэйсы LO-705/B2-705 Варшава—Мінск (прылёт па раскладзе ў 15.05) і LO-706/B2-706 Мінск—Варшава (вылет — 15.55). Дадзенае рашэнне прынята з-за непагадзі, паведамілі ў прадстаўніцтве LOT ў Мінску.

Раней на электронным табло на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск паведамлялася, што прылёт рэйса Варшава-Мінск затрымліваецца. «Самалёт не быў адпраўлены з Варшавы ў Мінск, адпаведна, назад з Мінска ў Варшаву ён таксама не вылеціць. Пасажырам, у якіх былі квіткі на гэтыя рэйсы, прапанавана вылецець заўтра або перааформіць квіткі на іншыя рэйсы. З Мінска сёння павінны былі вылецець каля 70 чалавек», — адзначылі ў прадстаўніцтве LOT ў Мінску.

«Большасць пасажыраў адправяцца заўтра. На рэйсы 13 студзеня месцы ёсць, таму паляцець можна будзе без праблем», — дадалі спецыялісты.

Раней авіякампанія Lufthansa адмяніла сённяшні рэйс LH-1486 Франкфурт—Мінск.

У той жа час Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме і адпраўляе самалёты без затрымак, для ачысткі снегу працуе спецыяльная тэхніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?