Расія рыхтуе глебу для стварэння ў Сірыі новай дзяржавы ў раёне паўночнай правінцыі Латакія. Пра гэта заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, перадае Reuters.

Паводле яго слоў, менавіта з гэтым звязаныя атакі супраць туркменаў у гэтым раёне.

У сваім выступе ў Анкары Эрдаган таксама абвінаваціў Іран у тым, што Тэгеран выкарыстоўвае распрацоўкі ў Сірыі, Іраку і Емене, каб пашырыць свой уплыў, і спрабуе распаліць небяспечны канфлікт на аснове міжканфесійных адрозненняў.

Раней кіраўнік турэцкага ўрада заявіў, што «Расія спрабуе ажыццявіць этнічную чыстку на поўначы Латакіі, каб прымусіць усіх туркменаў і суніцкае насельніцтва, якое не мае добрых адносін з рэжымам Асада, пакінуць тэрыторыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0