У Азербайджане знятая забарона на продаж за наяўныя спіртных напояў, а таксама аптовы продаж тытунёвых вырабаў, сказаў 12 студзеня намеснік міністра па падатках Сахіб Алекпераў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала АzTV. Пра гэта паведамляе Trend.

«Рашэнне аб зняцці забароны на продаж спіртных напояў за наяўныя было прынята ў выніку шматлікіх зваротаў прадпрымальнікаў. Разам з тым ніякіх праблем у набыцці алкаголю пры дапамозе пластыкавых карт не будзе. У Азербайджане ёсць дастатковая колькасць POS-тэрміналаў і больш за 6 млн пластыкавых карт. У гандлёвых аб'ектах і установах грамадскага харчавання ўстаноўлена больш за 86 тыс. POS-тэрміналаў, і ў выпадку неабходнасці мы можам ўсталяваць дадатковыя тэрміналы», — сказаў Алекпераў.

Ён адзначыў, што ў першую чаргу да пераходу на безнаяўны разлік павінна быць гатова само насельніцтва, і гэты спосаб аплаты трэба прасоўваць. «Што тычыцца пытання набыцця спіртных напояў па безнаяўным разліку, то ніякіх праблем у гэтым працэсе не было, былі толькі пытанні, звязаныя з дакументацыяй. Таму, паколькі дадзены працэс займае пэўны час, да нас, прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева паступілі звароты з просьбай часова прыпыніць дзеянне закона, пакуль будзе завершаны працэс дакументавання», — сказаў Сахіб Алекпераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?