Рэдакцыя незалежнага літаратурнага часопіса «Макулатура» запрашае ўсіх наведаць мерапрыемства, а асабліва чакаюць усіх тых, хто фінансава падтрымаў выхад 9-га нумара «Макулатуры» на краўдфандзінгавай платформе «Вулей» – фундатараў чакаюць падарункі.

Ва ўкраінскім, № 8, нумары «Макулатуры» — «Луганскі дзённік» Сяргея Жадана, трагічна-баявыя філасофскія нататкі Адама Глобуса «Вайна», «Ліст у пустэчу» Тані Малярчук, таксама творы Аляксандра Ірванца, Сашка Ушкалава і Пістончыка, эсэ Юрася Карэтнікава і Канстанціна Касяка пра лёсы беларусаў ва Украіне, дзённік Майдану і падарожныя нататкі.

«Вольнамастацкая» «Макулатура» № 9, на думку ўкладальнікаў, — самы ўнікальны нумар у гісторыі. «Мы ўпершыню ў Беларусі сабралі грошы на друк часопіса, упершыню скарысталіся сыстэмай краўдфандынгу праз кампанію «Улей», — пішуць яны. — Вольнамастацкая Макулатура — яскравы прыклад таго, як тэксты гарманічна ілюструюцца ў гарадзкой прасторы праз стрыт-арт, фота, калаж, і як важна, каб такія вялікія і сур’ёзныя напрамкі мастацтва, як проза і ілюстрацыя, павінныя ня толькі суіснаваць, але рухацца і ўзбагачацца за кошт падтрымкі і сынтэзу ў сучасным грамадстве».

Прэзентацыя пройдзе 15 студзеня ў новай беларускай кнігарні «Галіяфы» ў Траецкім прадмесці (Старавіленская, 6). Пачатак 19.00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0