Дэпутаты ў Даніі абмяркоўваюць законапраект, які прадугледжвае арышт грашовых сродкаў і актываў прэтэндэнтаў на атрыманне статусу бежанцаў.

Згодна з законапраектам, улады Даніі змогуць канфіскоўваць наяўныя і іншыя каштоўныя прадметы коштам больш за 10 тысяч крон (1450 даляраў). Як удакладняецца ў дакуменце, заручальны пярсцёнак і іншыя памятныя прадметы адбірацца не будуць.

Агенцтва ААН па справах бежанцаў ўжо выступіла з рэзкай крытыкай законапраекта. Як паказваюць праваабаронцы, палажэнні законапраекта ідуць насуперак з палажэннямі міжнароднага заканадаўства аб бежанцах.

Прэм'ер-міністр Даніі Ларс Лёке Расмусэн назваў законапраект «самым незразуметым за ўсю гісторыю Даніі». Як чакаецца, галасаванне па законапраекце пройдзе ў студзені.

Яшчэ адно палажэнне законапраекта, якое выклікала рэзкую крытыку з боку праваабаронцаў, тычыцца тэрмінаў уз'яднання бежанцаў з сям'ёй: у дакуменце прапануецца павялічыць гэты тэрмін да трох гадоў, тады як, згодна з дзеючым правілам, уцекачы могуць уз'яднацца з сям'ёй ужо праз год пасля атрымання прытулку ў Даніі.

Таксама законапраект прадугледжвае скарачэнне тэрмінаў дзеяння дазволу на часовае пражыванне ў краіне і робіць больш жорсткімі патрабаванні для атрымання дазволу на сталае пражыванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?