Таджыкскія дэпутаты аднагалосна прынялі прапанаваныя ўрадам краіны папраўкі, якія рэгулююць працэдуру выбару імёнаў для нованароджаных.

Дэпутаты заклікалі грамадзян краіны даваць імёны дзецям у адпаведнасці з традыцыямі і нормамі таджыкскага народа, і сцерагчыся ўсяго, як сказана, «чужароднага, якое не адпавядае таджыкскай культуры».

Яны таксама заклікалі грамадзян адмовіцца ад узбекскіх і арабскіх прыставак да імёнаў, такіх як ходжы, кул і дамула.

Акрамя таго, міністр юстыцыі Таджыкістана Рустам Шахмурод удакладніў, што згодна з прынятым папраўкамі, нованароджаным забараняецца даваць імёны, якія маглі б прынізіць гонар і годнасць чалавека. У прыватнасці, гаворка ідзе пра імёны, якія ў перакладзе гучаць як камень (Санг), сякера (Таваралі), воўк (Гург).

Таксама забаронена выкарыстоўваць у афіцыйнай дакументацыі псеўданімы.

Камітэту па мове і тэрміналогіі пры ўрадзе і акадэміі навук даручана стварыць рэестр таджыкскіх імёнаў, абавязковых пры нарачэнні нованароджаных прадстаўнікоў тытульнай нацыі.

Падкрэсліваецца, што грамадзянам краіны, якія не з'яўляюцца этнічнымі таджыкамі, у выглядзе выключэння дазволена выбіраць імёны для дзяцей згодна са сваёй культурай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?