25-27 сакавіка 2016 года каманда Adukacyja.info запрашае маладых актыўных пазітыўных на чарговы АДУфэст! Гэтым разам збіраемся ў Літве і, як заўжды, дзелімся сваім інтэркультурным і адукацыйным досведам з паспяховымі выпускнікамі беларускіх і замежных ВНУ. Далучайся!

Мерапрыемства мае дэвіз «Навучаючы вучымся» і збірае беларускіх выпускнікоў з усяго свету, якія атрымалі выдатную адукацыю і замежны досвед, з’яўляюцца перспектыўнымі спецыялістамі ў сваіх прафесіях, а таксама маюць жаданне і сілы, каб паляпшаць грамадства і жыццё ў Беларусі.

Умовай удзелу ў АДУфэсце з’яўляецца правядзенне аўтарскага інтэрактыўнага варкшопу на вольную тэму, а таксама жаданне актыўна ўдзельнічаць у майстар-класах, прапанаваных іншымі выпускнікамі.

Удзел у АДУфэсце бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне, а таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы.

Больш пра мінулагоднія сустрэчы выпускнікоў можна тут пачытаць і паглядзець.

Дэдлайн падачы заявак 23-га студзеня 2016.

Узніклі пытанні? Звяртайцеся на мэйл [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0