10 красавіка ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 880-годдзю Гродна (якое, дарэчы, было ў мінулым годзе). Паколькі канферэнцыя фінансуецца гарвыканкамам, то складанне яе праграмы таксама праводзілася пад кантролем гарадскіх чыноўнікаў.

Першапачаткова з праграмы была выкінута большая частка пленарнага паседжання, тая, дзе пасля афіцыйных віншаванняў, ішлі навуковыя даклады.

Пасля пад уціскам гарвыканкама з праграмы канферэнцыі наогул былі выкінуты імёны беларускіх даследчыкаў, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў справе абароны гістарычнага цэнтра Гродна: доктара гістарычных навук, былога прарэктара ГрДзУ А. Краўцэвіча (археолага, аўтара манаграфіі аб стварэнні ВКЛ, складальніка мапы археалагічнай ахоўнай зоны Гродна) і доктара гістырычных навук Алеся Смаленчука, аднаго з ініцыятараў спробы правесці гарадскі рэферэндум у справе пабудовы чацвёртага моста. Затое ганаровы даклад на канферэнцыі будзе чытаць адзін з галоўных рэканструктараў, галоўны архітэктар горада Ул. Анісімаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?