ДТЗ здарылася днём у Смалявіцкім раёне, паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Кіроўца «Фальксвагена» на ўчастку з абмежаванай бачнасцю і ў зоне дзеяння дарожнага знака «Абгон забаронены» вырашыў абагнаць дарожную тэхніку. На ўздыме мужчына не справіўся з кіраваннем, яго машыну вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе яна сутыкнулася з таксі.

У выніку ДТЗ абодва кіроўцы пацярпелі і шпіталізаваныя ў бальніцу. Пасажыр таксі не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Фота ДАІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?