Пра гэта паведаміў старшы iнспэктар ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму Юрый Красноў.

Здарэньне адбылася на вулiцы Някрасава на рэгулюемым пешаходным пераходзе. Калi пешаход ужо амаль перайшоў праезную частку, адчуў удар i быў зьбiты легкавым аўтамабiлем. Машына «Мазда» без кіроўцы працягвала рух па схiле дарогi, пакуль ня ўпёрлася ў бардзюр.

Пацярпелы атрымаў траўмы i быў шпiталiзаваны ў гарадзкую клiнiчную бальнiцу. Як было ўстаноўлена са слоў уладальнiка, перад тым як пайсьцi на працу, ён паставiў аўтамабiль на ручны тормаз, пасьля чаго i адбыўся самавольны рух.

Юрый Красноў падкрэсьлiў, што ў ПДР ёсьць спэцыяльны пункт, дзе гаворыцца, што кіроўца абавязаны пакiдаць транспартны сродак толькi ў тым выпадку, калi прынятыя меры, якiя выключаюць самавольны рух транспартнага сродку. Пакiдаць аўтамабiль можна, толькi паставiўшы яго на ручны тормаз i ўключыўшы перадачу. Паркаваць машыну неабходна пад вуглом да бардзюру, а на схiле дарогi рулявое кола павiнна быць пад вуглом да бардзюрнага каменя.

Паводле: БЕЛТА via «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0