З кітайскага касмадрома «Січан» запушчаны беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік «Белінтэрсат-1».

Касмічны апарат разлічаны на перадачу тэле- і радыёсігналу, а таксама забеспячэнне доступу ў інтэрнэт. «Белінтэрсат-1» разлічаны на 15 гадоў працы.

Спадарожнік спраектаваны і пабудаваны кампаніяй China Aerospace Science and Technology. Яго памеры супастаўныя з легкавым аўтамабілем, вага - больш за 5,2 тон. «Белінтэрсат-1» абсталяваны сонечнай батарэяй з крыламі даўжынёй 22 метры ў раскладзеным выглядзе.

Экспартна арыентаваны праект разлічаны на максімальны продаж рэсурсу спадарожніка спажыўцам. Як адзначаецца, заказчыкам будзе прапанавана у тым ліку стварэнне ўласных карпаратыўных сетак сувязі з выкарыстаннем спадарожніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0