Царкву ў выглядзе крыштальнага туфліка пабудавалі на акіянскім беразе на паўднёвым захадзе вострава Тайвань.

Будынак з 320 панэляў блакітнага шкла, вышынёй 16 метраў і коштам 23 мільёны даляраў, адкрыецца для публікі 8 лютага, у Новы год па кітайскім календары.

Будаўніцтва пачалося ў чэрвені мінулага года па ініцыятыве адміністрацыі папулярнага сярод мясцовых і замежных турыстаў ландшафтнага парку, на тэрыторыі якога і знаходзіцца небывалая царква.

У людзей заходняй культуры крыштальны туфлік, натуральна, выклікае думку пра Папялушку, але царкву ўзвялі ў памяць аб іншай гісторыі, рэальнай і куды больш сумнай.

Бедная дзяўчына Вонг, якая жыла ў тым краі ў 1960-я гады, з-за цяжкай хваробы падвергнулася ампутацыі абедзвюх ног, яе ўжо запланаванае вяселле было адменена, і яна правяла ўсё жыццё пры мясцовым храме.

Рэгулярных службаў у новай царквы не будзе. Яна прызначаецца выключна для вясельных цырымоній, і наогул, паводле задумы стваральнікаў, для прыцягнення рамантычна настроеных турыстаў, дакладней, турыстак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?