У Мінску працуе 14 стацыянарных і перасоўных пунктаў па арганізацыі гарачага харчавання людзей, задзейнічаных у прыбіранні снегу, паведаміў БелаПАН памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. 

Паводле яго слоў, пункты арганізаваны раённымі адміністрацыямі. «Перасоўныя пункты ўяўляюць сабой аўтобусы або аўтамабілі, у якіх людзі змогуць паесці або выпіць чай або каву. Яны будуць накіроўвацца ў месцы, дзе працуе шмат людзей», — паведаміў Дэмбоўскі. Ён адзначыў, што ўлады вырашылі перасоўнымі пунктамі замяніць палявыя кухні, работа якіх планавалася раней. 

Дэмбоўскі таксама паведаміў, што адміністрацыі арганізуюць харчаванне занятых на прыбіранні снегу людзей і на базе найбліжэйшых сталовых і кафэ. 

На пытанне аб фінансавых затратах на гэтыя мерапрыемствы Дэмбоўскі адказаў, што затраты будуць кампенсаваныя са спецыяльных фондаў або з бюджэтаў раённых арганізацый. Дзесьці ёсць дамоўленасці і з уладальнікамі грамадскага харчавання. 

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня даручыў паставіць ваенна-палявыя кухні для добраахвотных прыбіральшчыкаў снегу ў дварах. На аператыўнай нарадзе кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што насельніцтва актыўна ўдзельнічае ў расчыстцы дваровых тэрыторый і даручыў знайсці магчымасці, каб заахвоціць гэтых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?