AFP

AFP

Аўстрыя вяртае памежны кантроль, тым самым часткова прыпыняючы свой удзел у Шэнгенскім пагадненні. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Österreich паведаміў федэральны канцлер Вернер Файман.

«Цяпер на [нашай] мяжы спатрэбіцца прад'явіць дакумент, які засведчвае асобу. Калі Еўрасаюзу не ўдаецца гарантаваць бяспеку знешніх межаў, то выкананне Шэнгенскага пагаднення ў цэлым ставіцца пад пытанне. У гэтым выпадку кожная краіна павінна кантраляваць свае межы», - заявіў кіраўнік аўстрыйскага ўрада.

Па словах канцлера, з 17 студзеня ўлады будуць узмоцнена кантраляваць перамяшчэнне мігрантаў і высылаць тых, хто не мае права на прытулак ці не падаў адпаведнага прашэння. Файман раскрытыкаваў Брусэль за, на яго думку, занадта павольнае вырашэнне крызісу, звязанага з бежанцамі. «Шакіруе, што ў ЕС з яго складанай структурай не можа хутка вырашыцца такое важнае пытанне», - адзначыў ён.

Старшыня федэральнага ўрада таксама паабяцаў, што будзе блакаваць прадастаўленне фінансавай дапамогі ўсім краінам, якія адмаўляюцца прымаць перасяленцаў. «Хто не салідарны ў пытанні бежанцаў, павінен лічыцца з правам вета на гранты», - падкрэсліў Файман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?