Ларыса Геніюш

У 14:00 у Петрапаўлаўскім саборы Менску адбудзецца памінальная малітва, а ў 17:30 каля Філярмоніі (у сквэры за будынкам) — акцыя памяці, паведамляе БХК.

Паэтка Ларыса Геніюш памерла 7 красавіка 1983 году, так і не прыняўшы савецкага падданства. Пахаваная ў Зэльве.

У 1999 годзе Беларускі Хэльсынскі камітэт зьвярнуўся ў Пракуратуру Беларусі з хадайніцтвам аб адмене несправядлівага прысуду ў адносінах да Ларысы й Янкі Геніюшаў («контррэвалюцыйная арганізацыйная дзейнасьць» i «дапамога міжнароднай буржуазіі ў ажыцьцяўленьні варожай дзейнасьці»).

Пракуратура пераадрасавала зварот у Вярхоўны суд, адкуль прыйшла адмова: маўляў, паэтка «абгрунтавана не падлягае рэабілітацыі».

Паўторны зварот грамадзкасьці аб рэабілітацыі паэткі ў 2007 годзе таксама атрымаў адмову. Але прычыны засталіся невядомыя, бо, паводле ліста зь Вярхоўнага суда, «яны могуць быць паведамленыя толькі самой рэпрэсаванай».

Глядзі яшчэ:
Ці рэабілітуе Міклашэвіч Геніюш?
Ларыса Геніюш засталася ворагам народу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0