Прыкладам, вядучы «Вялікай палітыкі» Вадзім Ялфімаў быў ускосна абвінавачаны ў антыамерыканізме. Маўляў, калі вы жадаеце даведацца, чаму ў Бразіліі не ўрадзіў кроп, то спадар Ялфімаў вам растлумачыць, што ў гэтым вінаватыя амерыканцы. Ну а пра гледачоў БТ Максім Т‑34 зрабіў празрысты намёк, што ім вешаюць локшыну на вушы. Бачна было, што спадару Ялфімаву такая ацэнка яго «Вялікай палітыкі» не прыйшлася даспадобы.
Дарэчы, па звестках «Рацыі», у Адміністрацыі прэзідэнта вельмі незадаволеныя «Comedy Club» і ягонай філіяй «Наша Белараша». На думку чыноўнікаў, апошняя праграма стварае не вельмі спрыяльны імідж Беларусі. Магчыма, учорашні выступ Максіма Т‑34 можа стаць апошняй кропляй і канчаткова вызначыць лёс рэзідэнтаў «Comedy Club».