Перакладчыку «Фаўста» і Бібліі на беларускую мову Васілю Сёмуху сёння спаўняецца 80 гадоў. Святкуйма разам у кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а): 18 студзеня а 19-й гадзіне.

У гонар гэтай даты вечарыну праводзіць «Кнігарня Ў» — прэзэнтацыю перавыдання кнігі Фрыдрыха Ніцшэ «Так сказаў Заратустра» ў перакладзе Сёмухі.

Удзел бяруць Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Лявон Баршчэўскі і Андрэй Хадановіч, а таксама самыя яркія творцы маладога пакалення.

Сам Сёмуха на вечарыну не прыйдзе. Ягоны зрок аслабеў і ўжо не дазваляе гэтага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0