«Хоўм Крэдыт Банк» паведаміў пра закрыццё чарговых 10 аддзяленняў, якія знаходзяцца ў беларускіх буйных райцэнтрах — Лідзе, Оршы, Барысаве і іншых гарадах. Запланаванае закрыццё расцягнецца на ўвесь люты.

Яшчэ дзевяць аддзяленняў банка спыняюць працу 29 студзеня, пра што было заяўлена раней.

Пасля гэтага ў банка застаннецца толькі 14 аддзяленняў — у Мінску, усіх абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах і Наваполацку.

Рэарганізацыя тлумачыцца «зменай мадэлі бізнэсу і актыўным развіццём дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў», а таксама «аптымізацыяй выдаткаў на вядзенне бізнэсу».

* * *

Уласнікі «Хоўм Крэдыт Банка» — чэхі Петр Келнер і Іржы Шмейц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?