19 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска абвешчаны прысуд па справе аб наездзе на Мінскай кальцавой аўтадарозе ў жніўні мінулага года на інспектара ДАІ, у выніку чаго афіцэр атрымаў цяжкія траўмы.

Як паведаміла прэс-сакратар Мінскага гарадскога суда Настасся Шыльвян, малады мінчук прызнаны вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання.

На падставе ч. 2 арт. 317 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады шэсць месяцаў з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення і пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на пяць гадоў.

Іскавыя патрабаванні пацярпелага аб спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды задаволены часткова і спагнаныя з абвінавачанага ў памеры 200 млн. рублёў. З яго таксама спагнаная дзяржпошліна ў даход дзяржавы 630 тыс. рублёў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку на працягу 10 дзён з дня абвяшчэння.

Нагадаем, 2 жніўня 2015 каля 10.40 на 38-м кіламетры МКАД, у раёне з'езду на вуліцу Ціміразева, мінчанінам 1991 года нараджэння, які кіраваў аўтамашынай «Опель-Вектра», быў учынены наезд на інспектара дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС, які выконваў службовыя абавязкі па гарантаванні дарожнай бяспекі. Супрацоўніка міліцыі шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0