18 студзеня «Ашчадбанк» падаў апавяшчэнне аб арбітражным разглядзе супраць Расіі ў адпаведнасці з Арбітражным рэгламентам Камісіі ААН па праве міжнароднага гандлю 1976 года.

Пра гэта паведамляе прэс-служба банка.

«Гэта наступны крок у вырашэнні законных прэтэнзій «Ашчадбанка» да Расіі. Банк дзейнічае як інвестар і як юрыдычная асоба прыватнага права з мэтай эканамічнай абароны і аднаўлення сваіх страчаных у Крыме інвестыцый», — сказана ў паведамленні.

Банк нагадвае, што першы крок у гэтым кірунку ён зрабіў у ліпені 2015 года, накіраваўшы афіцыйнае паведамленне ўпаўнаважаных прадстаўнікоў РФ у дачыненні прэтэнзій за незаконна еабыходжанне з інвестыцыямі, якія належаць «Ашчадбанку» ў Крыме, у парушэнне шматлікіх палажэнняў пагаднення паміж урадамі Расіі і Украіны аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый ад 27 лістапада 1998 года, а таксама міжнароднага права.

Гэтым паведамленнем «Ашчадбанк» інфармаваў Расію пра існаванне спрэчкі і настойваў на урэгуляванні спрэчкі з мэтай кампенсацыі «Ашчадбанку» прычыненых страт.

Паколькі Расія не адказала, «Ашчадбанк» скарыстаўся сваім правам і пачаў арбітражны працэс супраць РФ.

«Арбітражу адпаведнасці з пагадненнем з'яўляецца абавязковым працэсам, які дае «Ашчадбанку» магчымасць падаваць пазоў і рэалізоўваць свае правы незалежна ад таго, прымае ў ім удзел Расійская Федэрацыя ці не. Для таго і існуюць міжнародныя арбітражныя трыбуналы, каб вырашыць спрэчку канчаткова і справядліва», — заявіў кіраўнік банка Андрэй Пышны.

У паведамленні нагадваецца, што «Ашчадбанк» па стане на сакавік 2014 года меў найбуйнейшую банкаўскую сетку ў Крыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?