Таварыства беларускай мовы распачало грамадскую кампанію «Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!»
Яе мэта — пераназваць адну з вуліц Мінска ў гонар вялікага беларуса, а таксама ўсталёўка яму помнікаў ў Мінску, Брэсце і Косаве. Кампанія прымеркаваная да 270-гадовага юбілею знакамітага земляка, гаворыцца на сайце арганізацыі.
«Гэта акцыя дазваляе ўсяму свету даведацца, з якой краіны паходзіць Тадэвуш Касцюшка, і што грамадзяне гэтай краіны — Беларусі — не забываюць сваіх сапраўдных герояў», — мяркуе старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Каб падтрымаць кампанію, можна зайсці на сайт Zvarot.by і падпісаць зварот на беларускай мове zvarot.by/be/nashkascyushka. Дадзеныя будуць далучаныя да абодвух зваротаў і накіраваныя ў адпаведныя дзяржорганы. Калектыўныя звароты складзеныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб».
Каментары