Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай усклалі кветкі на помнікі Міхасю Жызнеўскаму і Сяргею Нігаяну.
Нігаян і Жызнеўскі былі першымі ахвярамі падчас брутальных сутычак удзельнікаў Майдану з «Беркутам» два гады таму ў Кіеве.
Парашэнка апублікаваў фатаздымкі ў сваім фэйсбуку.