Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў парламента і прызначыў пазачарговыя выбары на 20 сакавіка.

Пра гэта паведамляецца на сайце прэзідэнта Казахстана.

Назарбаеў падкрэсліў, што разгледзеў прапанову дэпутатаў мажыліса (парламента) аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў і прызначэнні новых выбараў.

Па словах Назарбаева, правядзенне пазачарговых выбараў у мажыліс у адзін час з чарговымі выбарамі ў масліхаты (мясцовыя органы ўлады) дазволіць зэканоміць як час, так і фінансавыя рэсурсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0