Святкаванне 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны прымае ў Беларусі гратэскныя формы. Крычаўскі чыгуначны вакзал выглядае з артылерыйскай гарматай Д-44 вельмі дзіўна і недарэчна, піша сайт «Наш Магілёў».

Зразумела, ніякай «абароны вакзалу» ніколі не было. У чарговы раз раённыя ўлады пайшлі на непрыхаваную фальсіфікацыю гісторыі. Мемарыяльная шыльда падказвае, што гэта проста чарговы выбрык ідэолагаў:

На жаль, праз 70 гадоў пасля вайны ўжо не патрабуецца асэнсавання мемарыяльных знакаў. Гледзячы па геаграфічных каардынатах, гармата «б’е» акурат па суседнім Чэрыкаве:

Сумна, але ідэолагі працягваюць цынічную традыцыю ўсталёўваць зброю, якая ніколі не ваявала пад час Другой сусветнай вайны. Лічба «44» падказвае, што дывізіённая 85-мм гармата была распрацаваная ў другой палове 1944 года на «Уралмашы». На ўзбраенне савецкай арміі Д-44 была прынятая толькі ў 1946 годзе.

Культурны «трэш» становіцца сімвалам сучаснай Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0