Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка стварыў у складзе свайго прадстаўніцтва ў Крыме службу па пытаннях так званай дэакупацыі паўвострава.

Паведамленне апублікавана на афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны.

«Указам зацверджана абноўленая структура прадстаўніцтва, у якой прадугледжаны, сярод іншых, служба па працы з грамадзянамі, якія перасяліліся з часова акупаванай тэрыторыі, служба міжнародных сувязяў і служба па пытаннях рэінтэграцыі і дэакупацыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым», — гаворыцца ў дакуменце.

Таксама ведамства павінна прымаць больш актыўны ўдзел у распрацоўцы стратэгічных праграм па вяртанню паўвострава пад агульную юрысдыкцыю Украіны.

Раней у чацвер украінскі міністр фінансаў Наталля Ярэсько анансавала стварэнне новай дыпламатычнай ініцыятывы па вяртанні Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?