Пра гэта паведамілі ў Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы.

tut.by

tut.by

Асаблівае набажэнства адбудзецца ў суботу 23 студзеня. У аб'яднаўчай малітве возьмуць удзел рымска-каталіцкі, грэка-каталіцкі, праваслаўны святары і лютэранскі пастар. На імшу запрашаюць ахвотных розных канфесій. Падчас малітвы прысутныя ў знак адзінства змогуць запаліць свечкі ад пасхальнай свечкі, што сімвалізуе Хрыста. Святары і вернікі будуць вітаць адно аднаго абдымкамі і паклонам — гэта будзе служыць сімвалам міру. Пасля набажэнства адбудзецца літургія за аб'яднанне вернікаў розных канфесій.

Далучыцца да ўсеагульнай малітвы за адзінства хрысціян заклікаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Яго пасланне зачытваюць парафіянам ва ўсіх парафіях.

Богаслужэнне ў кафедральным касцёле пройдзе падчас штогадовага тыдня малітвы за прымірэнне і адзінства хрысціян. Правядзенне такога тыдня заклікана служыць «выразам агульнага пошуку шляхоў да выратавання і ўзаемнага прымірэння», гаворыцца ў пасланні біскупа. У Фарным касцёле такое мерапрыемства адбудзецца ў шосты раз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?