Будучую АЭС Беларусі плянуецца абараняць сіламі ППА. Пра гэта ў інтэрвію карэспандэнту БЕЛТА паведаміў камандуючы ВПС і войскамі ППА Беларусі Ігар Азаронак.
«Цяпер гэта пытаньне ўсебакова вывучаецца. Думаю, што для прыкрыцьця беларускай АЭС будуць выдзелены сілы і сродкі ППА», — сказаў ён.
Ігар Азаронак таксама дадаў, што, згодна з сусьветнай практыкай, аб’екты такога тыпу, як правіла, непасрэдна прыкрываюцца сіламі і сродкамі ППА.
0
0
0
0
0
0