Фота novonews.lv

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 9—11 красавіка.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 красавіка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Ноччу па Віцебскай вобласці, днём месцамі, пераважна па поўдні, невялікія дажджы. Вецер паўднёва‑заходні, 4—9 м/с, ноччу ў паўночных раёнах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 5°С, днём плюс 9—14°С, па поўдні да плюс 17°С.

У Мінску 9 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў, толькі вечарам магчымы невялікі дождж. Вецер паўднёва‑заходні, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°С, днём плюс 11—13°С.

У наступныя двое сутак, 10—11 красавіка, па рэспубліцы чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑ўсходні, 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°C, днём плюс 11—17°C, па паўднёвым усходзе да плюс 20°C.

У Мінску 10 красавіка прагназуецца пераменная воблачнасць, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы, 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С, днём плюс 15—17°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?