Завяршыўся афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў В’етнам. Кіраўнік дзяржавы накіраваўся з Ханоя ў Мінск.

У в’етнамскай сталіцы Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка правёў перагаворы з кіраўніцтвам краіны, у час якіх бакі намецілі канкрэтныя крокі па пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва і нарошчванню ўзаемнага гандлю.

У прысутнасці кіраўнікоў дзвюх дзяржаў былі падпісаны дакументы, якія датычацца развіцця кантактаў у розных сферах. Аляксандр Лукашэнка і Нгуен Мінь Чыет прынялі таксама сумесную дэкларацыю.

8 красавіка прэзідэнт Беларусі прыняў удзел у цырымоніях ускладання вянкоў да Манумента Паўшым Героям і Маўзалея Хо Шы Міна. Затым кіраўніку беларускай дзяржавы была прапанавана кароткая экскурсія па музею Хо Шы Міна.

Перад адбыццём у Мінск адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з выпускнікамі беларускіх ВНУ, прадстаўнікамі таварыства дружбы «В’етнам‑Беларусь», навуковых колаў, прафсаюзаў, Саюза жанчын і іншых грамадскіх арганізацый В’етнама.

Паралельна ў Ханоі прайшоў круглы стол з удзелам дзелавых колаў Беларусі і В’етнама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?