«Без гістэрыі з аднаго і другога боку расейскую мову трэба прыбраць з ВНУ, што і будзе зроблена за тры гады», — сказаў міністар.

Ён адзначае, што «схаваная русіфікацыя» ў сыстэме вышэйшай адукацыі ва Ўкраіне застаецца праблемай.

Зьмяніць сытуацыю можна будзе, у прыватнасьці, з укараненьнем незалежнага тэставаньня пры паступленьні ў ВНУ.

Іван Вакарчук сказаў, што ні ў якім разе ня будуць прымушаць пераходзіць на ўкраінскую мову выкладчыкаў у гадах. Да сыходу на пэнсію ім дазволяць выкладаць па‑расейску, а вось моладзі мусова вучыць украінскую.

Дарэчы, Вакарчук — бацька саліста вядомай музычнай групы «Акіян Эльзы».

Украінізація адбывалася паступова. На 1990 год, пад канец СССР, толькі 5 % студэнцкіх групаў у ВНУ займаліся па-ўкраінску. Да 1996 году, па меры рэалізацыі Закону аб мовах, гэтая лічба дасягнула 50 %. Палітыка у сфэры адукацыі была пасьлядоўнай, не залежала ад пераменаў на вяршыні ўлады. У 1999 годзе, калі пераабралі Кучму, яна дапаўзла да 66. На сёньня на нацыянальнай мове навучаецца каля 85 % усіх студэнцкіх групаў. Толькі ва ўнівэрах Крыму і Данбасу пераважае дагэтуль расейская мова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?