Яна вярталася з суду над Касяй Салаўёвай.

Дзяўчына села ў аўтамабіль разам з Дзянісам Садоўскім, Валерам Мацкевічам, Аляксеем Шэіным, сп. Сітнікам, каб ехаць у Менск.

На выезьдзе з гораду аўтамабіль затрымалі і "папрасілі" вярнуцца для высьвятленьня акалічнасьцяў.

Перад будынкам ГУУС міліцыянты папрасілі выйсьці з машыны адну Людвісю Атакулаву: "Дзевушка, у нас к вам многа вапросаў" -- і завялі ў пастарунак.

Да астатніх "вапросаў" не было.

***

На ноч Людвісю Атакулаву пакідаюць ў Полацкім ізалятары часовага затрыманьня. Заўтра а 9.30 -- суд. Дзяўчыну абвінавачваюць паводле 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня).

Людвіся Атакулава навучаецца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце. Апошні раз яе затрымлівалі 16 студзеня, падчас акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі і прадпрымальнікамі. Тады дзяўчыну кіраўніцтва "наргасу" папярэдзіла, што Людвіся вучыцца да першага затрыманьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?