Фота РІА Новості

Фота РІА Новості

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў пра гатоўнасць да ваеннага рашэння канфлікту ў Сірыі, калі палітычнае будзе немагчыма, паведамляе агенцтва Ройтэрз.

«Мы не ведаем, ці будзе лепш, калі мы здолеем дасягнуць палітычнага рашэння, але мы гатовыя, калі яно будзе немагчымым, знайсці ваеннае рашэнне гэтай аперацыі і даць адпор «Ісламскай дзяржаве», — цытуе агенцтва Байдэна, які выступіў з такой заявай на сумеснай прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Турцыі Ахметам Давутаглу ў Стамбуле.

Міжсірыйскія перамовы маюць пачацца ў Жэневе 25 студзеня. Да гэтага моманту спецпасланнік ААН па Сірыі Стафан дэ Містура мае завяршыць кансультацыі з усімі ўдзельнікамі ўрэгулявання.

Раней кіраўнік Пентагона Эштан Картэр заявіў аб тым, што ЗША маюць намер правесці наземную аперацыю ў Іраку і Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0