Старшынёй сацыяльна-асветнага грамадскага аб’яднання «Гендарнае партнёрства» абраная Антаніна Кавалёва. Адпаведнае рашэнне прынялі дэлегаты ўстаноўчай канферэнцыі арганізацыі, якая праходзіць 23 студзеня ў Мінску.

«Гендарнае партнёрства» з’яўляецца фактычна жаночай арганізацыяй Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Кавалёва з’яўляецца намеснікам старшыні АГП.

У канферэнцыі ўдзельнічаюць больш за 50 чалавек. Яны прынялі статут арганізацыі, у адпаведнасці з якім мэтамі аб’яднання з’яўляюцца свабодны і раўнапраўны ўдзел жанчын у палітычнай, грамадскай, сацыяльнай сферах дзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі роўных правоў і роўных магчымасцяў жанчын і мужчын.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька бачыць «вялікі патэнцыял» у ствараемым аб’яднанні. Паводле яго слоў, арганізацыя не будзе з’яўляцца палітычнай. Тым не менш палітык лічыць, што «было б вельмі добра», калі б яе прадстаўнікі ўзялі ўдзел у парламенцкай кампаніі 2016 года. «Мы ведаем, у якой краіне жывем, як лічацца галасы. Але крызіс прымушае ўлады пайсці на некаторую лібералізацыю. Давайце выкарыстаем магчымасці, якія з’явіліся, на 100%. У нас ёсць пасланне да людзей «Мільён новых працоўных месцаў». Было б добра, калі б яно гаварылася і жаночымі вуснамі», — сказаў Лябедзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?