ЗША і Расія гатовыя пайсці на кампраміс напярэдадні перамоваў па ўрэгуляванні канфлікту ў Сірыі, якія пройдуць на наступным тыдні.

Пра гэта паведамілі крыніцы ў дыпламатычных колах, перадае Bloomberg.

Па словах адной з іх, Расійская Федэрацыя пагадзілася на ўдзел у перамовах дэлегацыі з сірыйскай паўстанцкай групоўкі «Армія ісламу», якую падтрымлівае Саудаўская Аравія.

У сваю чаргу Вашынгтон нібыта пагадзіўся на прыезд у Жэневу дэлегацыі, прыязна настроенай у адносінах да Масквы. У дэлегацыю могуць увайсці былы віцэ-прэм'ер Сірыі Кадры Джаміль і лідар курдскай партыі «Дэмакратычны саюз» Саліх Муслім.

Стала вядома, што сустрэчай двух дэлегацый у Жэневе займаецца спецыяльны прадстаўнік ААН па Сірыі Стэфан дэ Містура. Ён і прэзентуе інфармацыю пра мірны працэс 25 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0