Даследчыкі высветлілі, што дзве ночы працяглага сну, характэрныя для выходных, зніжаюць рызыку развіцця дыябету другога тыпу, звязаную з недасыпам у працоўныя дні.

favim.com

favim.com

Для даследавання былі адабраныя 19 здаровых маладых людзей, перадае «Газета.ру». У першым выпадку ім было дазволена праводзіць у ложку восем з паловай гадзін на працягу чатырох начэй. У другім выпадку тыя ж добраахвотнікі былі пазбаўленыя доўгага сну: ім дазвалялася спаць толькі чатыры з паловай гадзіны на працягу чатырох начэй запар. Пасля ім было дазволена нагнаць упушчанае і на працягу двух начэй спаць прыкладна па дзесяць гадзін. Затым даследнікі вызначалі адчувальнасць паддоследных да інсуліну (адзін з паказчыкаў рызыкі развіцця дыябету).

Пасля чатырох начэй недастатковага сну рызыка развіцця дыябету ў паддоследных павялічылася на 16%. Аднак пасля двух начэй працяглага сну адчувальнасць да інсуліну і рызыка развіцця дыябету вярталіся да значэнняў, адпаведным суткам з нармальным узроўнем сну. Аўтары даследавання запэўніваюць: гэта значыць, што доўгі сон па выхадных карысны для здароўя і зніжае рызыку развіцця дыябету другога тыпу.

Характэрна, што нядаўна было апублікаванае даследаванне, якое сведчыць аб небяспецы доўгага сну на выхадных. На думку навукоўцаў з ЗША, такая звычка тоіць у сябе павялічаную рызыку развіцця дыябету, атлусцення і хвароб сэрца і сасудаў. Якім з навукоўцаў верыць, а якім не — вырашаць вам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0