AP

Жыхары грэчаскіх выспаў, якія сустракалі прыбываючых морам бежанцаў і дапамагаюць ім уладкавацца і працягнуць падарожжа ў Германію, вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру.

Гаворка ідзе пра жыхароў выспаў Лесбас, Кос, Хіёс, Самас, Родас і Лерас. Як піша The Guardian, жыхары гэтых астравоў сустрэлі вялікую частку з 900.000 мігрантаў, якія прыехалі ў Еўропу ў 2015 годзе. Шмат каму давялося кінуць працу, каб займацца выратаваннем бежанцаў.

На прэмію жыхароў грэцкіх выспаў вылучае група навукоўцаў з Оксфардскага, Гарвардскага, Прынстанскага і Корнельскага універсітэтаў, а таксама універсітэта Капенгагена.

Анлайн-петыцыю падпісалі ўжо 280 тыс. чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?