Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося мінулай ноччу ў Кобрынскім раёне.
Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, 24 студзеня ў 00.10 у вёсцы Барысава, на скрыжаванні вуліц Лугавой і Барысаўскай, мясцовая жыхарка 1980 года нараджэння, кіруючы ў стане алкагольнага ап'янення аўтамабілем «Форд Эскорт», не справілася з кіраваннем, з'ехала ў кювет і перакулілася.
У выніку ДТЗ мужчына 1975 года нараджэння інвалід III групы, які ехаў у якасці пасажыра — муж кіроўцы — ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.





