jn.pt
Марсэлу Рыбелу дзі Соза, якога падтрымліваць правыя партыі (Сацыял-дэмакратычная партыя, Сацыял-дэмакратычны цэнтр і Народна-манархічная партыя), перамагае на прэзідэнцкіх выбарах у Партугаліі.
Ён атрымаў каля 51% галасоў. У яго найбліжэйшага канкурэнта — толькі 23%.
Яўка на выбарах склала каля 50%.
Прэзідэнт Партугаліі выбіраецца на агульнанацыянальных выбарах раз у пяць гадоў. Ён валодае больш шырокімі паўнамоцтвамі ў параўнанні са сваімі калегамі з іншых парламенцка-прэзідэнцкіх рэспублік Еўропы: у яго ёсць права накладваць вета на законы, якія прымаюцца парламентам.
Марсэлу Рэбелу дзі Соза — прафесар права і вядомы тэлекаментатар. Ён нарадзіўся ў 1948 г., ягоны бацька быў міністрам пры Салазару, губернатарам Мазамбіка. Сам Рэбелу дзі Соза быў журналістам, выдаўцом, тэлекаментатарам.