Польскае ўпраўленне па справах замежнікаў паселіць першых прыбылых у краіну мігрантаў у цэнтрах для бежанцаў, размешчаных далёка ад населеных пунктаў.

Гэта будзе зроблена спецыяльна для таго, каб не раздражняць грамадзян, паведамляе »Радыё Польшча». У прыватнасці, першыя прыбылыя мігранты будуць размеркаваныя па спецыяльных цэнтрах у мясцовасцях Дэмбак, Лінін, Бяла-Падляска і Чэрвоны Бур.

«Прыбылыя будуць размяшчацца ў цэнтрах для бежанцаў. Мы не арандуем гэтыя аб'екты, яны з'яўляюцца ўласнасцю дзяржавы. Як правіла, такія цэнтры знаходзяцца далёка ад населеных пунктаў. Гэта зроблена спецыяльна для таго, каб не дражніць грамадзян — цяпер з'явілася вельмі шмат міфаў пра ўцекачоў», — паведаміла прэс-сакратар польскага ўпраўлення па справах замежнікаў Эва Пяхота.

Акрамя гэтага, яна абвергла чуткі пра тое, што ўцекачы будуць размешчаныя ў цэнтры, што ў варшаўскім раёне Таргувэк.

У цяперашні час у Грэцыі група польскіх афіцэраў, у тым ліку з Памежнай службы, удзельнічае ў працэсе праверкі асоб 67 мігрантаў, выбраных для перасялення ў Польшчу. Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Блашчак 7 студзеня заявіў, што да канца сакавіка ўрад складзе дэкларацыю, якая прадугледжвае прыём першых 100 мігрантаў. Усяго Польшча абавязалася прыняць каля 7 тысяч уцекачоў на працягу бліжэйшых двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0