У матчы другога этапа чэмпіянату Еўропы па гандболе зборная Беларусі прайграла гаспадарам спаборніцтваў камандзе Польшчы з лікам 27:32 (першы тайм 13:19).
У пачатку першага тайма пляцоўку пакінуў Сяргей Рутэнка ў выніку траўмы.
Становішча камандаў: Нарвегія — 7, Польшча, Францыя — 6, Харватыя — 4, Македонія — 1, Беларусь — 0.
Заключны матч беларусы правядуць у сераду супраць Македоніі. У любым выпадку беларусы не ўздымуцца вышэй за 5-е месца ў групе.
У паўфінал выходзяць дзве каманды з групы. Зборныя, што зоймуць 3-е і 4-е месцы ў групе, згуляюць за 5-8-я месцы.