Пастанову Саўміна Беларусі №666 аб дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызе імпарту пакуль адмяняць не плануецца, заявіў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Ігар Гаеўскі.

«Пастанова працуе. Яна была прынята правільна і своечасова. Ёсць вынік. І самае цікавае, што яна вельмі многіх дысцыплінуе. Гэта дарагога варта», — мяркуе Ігар Гаеўскі.

Раней паведамлялася, што пастанова №666 можа быць адменена, калі не будзе пытанняў па несумленных пастаўшчыках. З гэтай нагоды намеснік міністра сказаў, што паспешных і заўчасных рашэнняў прымаць не варта.

Паводле слоў Ігара Гаеўскага, асноўная мэта дакумента — дысцыплінаваць бізнес-аператараў і даць магчымасць ім самім пераканацца, што «тавар, які яны прывезлі, нармальны і яго можна прадаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?