Журналіст партала tut.by Павел Дабравольскі, збіты 25 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў, прайшоў медыцынскі агляд у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз у Мінску.

Як паведаміў Дабравольскі, у панядзелак, 25 студзеня, ён звярнуўся ў міліцыю з заявай і яму абяцалі выдаць 26 студзеня пастанову аб прызначэнні судмедэкспертызы. Пры наяўнасці такога дакумента агляд праводзіцца бясплатна. Аднак паколькі сёння супрацоўнікі міліцыі з журналістам не звязаліся, ён адправіўся здымаць пабоі без накіравання, за свой кошт. Агляд каштаваў 200 тысяч рублёў і заняў каля паўгадзіны. Супрацоўнікі дзяржкамітэта зафіксавалі цялесныя пашкоджанні і паабяцалі даць вынікі ў пісьмовым выглядзе праз два-тры дні, паведаміў Дабравольскі.

На агляд ён прыбыў з двума журналістамі. Супрацоўнікі камітэта судмедэкспертызы выклікалі прадстаўнікоў міліцыі (згодна з правіламі яны павінны гэта рабіць у выпадках, калі да іх звяртаюцца па здыманні збіцця), але ўслед за міліцыянтамі ў будынак прыбылі і супрацоўнікі АМАПу. «Яны пагражалі журналістам судом, казалі, што тыя лезуць у не сваю справу», — сказаў Дабравольскі. Аднак праз некаторы час усе разышліся.

Далейшыя дзеянні Паўла Дабравольскага будуць залежаць ад заключэння судмедэкспертызы. У любым выпадку журналіст рашуча настроены абараняць свае правы і патрабаваць пакарання супрацоўнікаў АМАПа, якія збівалі яго, каб такое «не магло паўтарыцца з іншымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?