Сіноптыкі прагназуюць, што адліга захаваецца ўвесь наступны месяц. Вось доўгатэрміновы прагноз Gismeteo.by для Мінска.

Сіноптыкі абяцаюць працяглыя перыяды сонечнага надвор'я з тэмпературамі 3—8 градусаў цяпла. На поўдні ж Беларусі ў сярэдзіне лютага мае быць аж да 10—12 цяпла! Гэта тэмпература, пры якой будуць распускацца дрэвы і зацвітуць першацветы.

Нагадаем, што летась вясна надышла, фактычна, у лютым, і маразоў больш не было і ў сакавіку. Ранняе раставанне снегу прывяло да рэзкага падзення ўзроўню вады ў рэках, азёрах і зямлі ўлетку.

Фота Сяргея Зініна.

А вось што паведамляе для БелТА галоўны сіноптык Гідраметцэнтра Беларусі Святлана Рыбакова.

«У бліжэйшы тыдзень захаваецца няўстойлівае адліжнае надвор'е, сырое і ветранае. Атлантыка будзе прыносіць новыя порцыі цёплага паветра. У наступныя суткі чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу, а затым — дажджу і мокрага снегу. Таксама магчымы туманы і галалёдныя з'явы. На жаль, такое надвор'е захаваецца на працяглы перыяд, і тая зімовая казка, якая месяц нас цешыла, сышла ў мінулае», — адзначыла сіноптык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?